13 студзеня ў 1″А ” класе адбылося завочнае падарожжа “Мінск – сталіца Беларусі”.

Вучні пазнаеміліся з мінскімі праспектамі, плошчамі, вуліцамі, з найбольш значнымі будынкамі і помнікамі галоўнага гаспадарчага, палітычнага і культурнага цэнтра нашай краіны.

Гэта падарожжа садзейнічае развіццю цікавасці да мінулага, выхаванню ў вучняў пачуцця гонару за нашу сталіцу, яе гераічнае мінулае і сучасныя дасягненні.